Хочаш трохі павандраваць? Мы адпраўляемся ў дарогу і запрашаем цябе з намі. Падарожнічаць будзем па прасторах нашай Радзімы з поўначы на поўдзень ці як ты захочаш. А наш спадарожнік і даведнік – гэта выдатная інтэрактыўная карта для дзяцей «Мая Радзіма – Беларусь», і яна перад табой. Разам мы навучымся «чытаць» карту і даведаемся шмат новага і цікавага:.
- разгледзім сцяг і герб нашай дзяржавы;
- пазнаёмімся з гісторыяй, даведаемся, якімі былі тэрыторыі рассялення нашых продкаў: дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў;
- пройдземся па старажытных гарадах і выбітных архітэктурных збудаваннях;
- пабачым узвышшы і раўніны, рэкі і азёры;
- сустрэнемся з жывёламі і раслінамі;
- даведаемся, якую вопратку насілі ў розных кутках Беларусі і як яна называлася;
- пазнаёмiмся са знакамітымі людзьмі зямлі беларускай, яе ўраджэнцамі: асветнікамі, вучонымі, паэтамі і пісьменнікамі;
- пацікавімся, дзе і што вырабляюць і вырошчваюць на родных прасторах.
На нашай карце Беларусь такая, якой мы яе любім. У добры шлях!!!